Ад канца кастрычніка не з’яўляўся на сваёй дачы ў вёсцы Суднікі 37-гадовы мінчанін. Калі 12 сакавіка ён прыехаў на дачу, не знайшоў там вудачку, набор рыбалоўных прылад і магнітафон на агульную суму 2 мільёны рублёў.



Глядзець Суднікі на карце большага памеру

Аператыўныя работнікі міліцыі раскрылі крадзеж. Паводле інфармацыі прэс-службы ўпраўлення ўнутраных спраў Мінаблвыканкама, па падазрэнні ў злачынстве затрыманы 22-гадовы жыхар вёскі Гервелі, які нідзе не працуе.

Падазроны залез у дачны домік, разбіўшы акно. Скрадзенае ў яго забралі, узбудзілі крымінальную справу.

Сяргей ЗЯНЬКО.