Цела 53-гадовага мужчыны з тэрмічнымі апёкамі галавы і верхняй часткі тулава знайшлі 15 сакавіка суседзі ў вёсцы Навасяды Гальшанскага сельсавета. Загінуўшы ляжаў у двары свайго дома.

Асноўная версія смерці мужчыны – узгаранне адзення ад непатушанай цыгарэты. Прэс-служба ўпраўлення па надзвычайных сітуацыях Гродзенскага аблвыканкама паведамляе: са слоў суседзяў, загінуўшы жыў адзін. Злоўжываў спіртным, стаяў на ўліку ў нарколага.

Можна меркаваць, што ён не патушыў цыгарэту і заснуў у двары свайго дома. Ад акурка загарэлася адзенне. Смерць наступіла ад тэрмічных апёкаў.

Сяргей ЗЯНЬКО.