Супрацоўнікі раённага аддзела міліцыі адшукваюць 16-гадовага Паўла Беланоўскага, які 11 сакавіка каля 22 гадзін пайшоў з Радашкавіцкай школы-інтэрната, і да гэтага часу яго месцазнаходжанне невядомае.

Беланоўскі Павел Сяргеевіч. Нарадзіўся 31 ліпеня 1995 года ў Смалявічах. Навучэнец Радашкавіцкай школы-інтэрната.

Прыкметы зніклага: на выгляд 17-18 гадоў. Рост 180 сантыметраў. Сярэдняга целаскладу, твар авальны, вочы светлыя, валасы кароткія, русыя.

Быў апрануты: чорная балоневая куртка з каўняром з мехам, шэрыя штаны, берцы. Пры сабе меў пакет з асабістымі рэчамі і адзеннем.

Хлопец раней быў судзімы за маёмасныя злачынствы. Некалькі разоў сыходзіў са школ-інтэрнатаў. У прыватнасці, з Руднянскай школы-інтэрната.

Павел нелюдзімы, схільны да бадзяжніцтва. Можа знаходзіцца ў закінутых пустых будынках.

Калі вам што-небудзь вядома пра месцазнаходжанне Паўла Беланоўскага, міліцыя просіць паведаміць пра гэта па тэлефонах у Маладзечне: 8 (0176) 77-03-12, 77-16-56, 74-96-83 альбо па тэлефоне 102 у бліжэйшы аддзел міліцыі. Ананімнасць гарантуецца.

Паводле арыенціроўкі Маладзечанскага РАУС.

Фота забяспечана Ларысай КАЦЯЛОЎСКАЙ.