Аўтар работы – скульптар Валяр’ян Янушкевіч.

Пра гэта расказаў сёння карэспандэнту “РГ” начальніку аддзела культуры Маладзечанскага райвыканкама Аляксандр Рамановіч. З такой прапановай аддзела сёння пагадзіўся райвыканкам на сваім пасяджэнні.

Раней гэта скульптура планавалася да ўсталявання ў праграме “Дажынак-2011”, аднак з-за недастатковасці фінансавання праект вырашана было рэалізаваць у юбілейны купалаўскі год.

Скульптура можа заняць сваё месца побач са школай №1, якая носіць імя Янкі Купалы. Гарадскія ўлады разлічваюць на ўдзел у фінансаванні праекта мясцовага бізнэсу.

У купалаўскія дні на Маладзечаншчыне, акрамя рэспубліканскага свята ў Вязынцы і раённага ў Яхімоўшчыне, жыхары і госці Вязынкі і Яхімоўшчыны правядуць святы гэтых вёсак. Вязынка — месца нараджэння Народнага паэта Беларусі. У Яхімоўшчыне ж Янка Купала яшчэ маладым працаваў на бровары.

У шэрагу мерапрыемстваў, якія ўхваліў Маладзечанскі гарвыканкам на сваім пасяджэнні, і выданне кнігі нашага земляка Рыгора Семашкевіча, прысвечанай Янку Купалу. Укладальнік выдання — Міхась Казлоўскі.

Мікола ГАЙДУК.

Фота Аляксандра Манцэвіча.

Глядзі таксама:

11.07.2011.Галерэя Харашэвіча − у музеі Купалы

3.06.2011.З’явілася персанальная галерэя Кастуся Харашэвіча