На планёрцы ў райвыканкаме сёння, 2 красавіка, кіраўнік Маладзечанскага раёна Фёдар Дамаценка паведаміў пра новыя прызначэнні на пасады службовых асоб.

Пра гэта паведаміў “РГ” кіраўнік спраў райвыканкама Валяр’ян Кавалевіч.

Паводле яго слоў, дырэктарам Маладзечанскага раённага ўнітарнага прадпрыемства “Упраўленне капітальнага будаўніцтва сельбуд” (УКБ) прызначаная былы начальнік аддзела жыллёва-камунальнай гаспадаркі райвыканкама Людміла Пабыванец.

Цяпер ужо былы дырэктар УКБ Анатоль Пракапенка заняў пасаду дырэктара камунальнага ўнітарнага прадпрыемства “Маладзечнапраект”. Пасада начальніка аддзела жыллёва-камунальнай гаспадаркі пакуль вакантная. Абавязкі кіраўніка аддзела часова выконвае Святлана Апановіч.

Сяргей ЗЯНЬКО.