Маладзечанскі музычны падворак адкрые сёлетні сезон у чацвер, 19 красавіка. У гэты дзень выступіць Аркестр беларускіх народных інструментаў Маладзечанскага музычнага каледжа імя М. К. Агінскага.

Паводле словаў дырэктара музычнага падворка Вольгі Кохан, камерны канцэрт, на якім гледачы пачуюць сугучча скрыпкі і гітары, запланаваны на пятніцу, 4 мая. Праўда, магчыма, што гэтая імпрэза ўсё ж перанясецца ў канцэртную залу.

Харавы канцэрт пройдзе ў чацвер, 17 мая. А канцэрт баяннай музыкі плануюць на аўторак, 22 мая.

Яшчэ не вызначаная дата рок-канцэрту, які запланаваны на канец мая. У падворак прыедуць гурты са Стоўбцаў “Росы” і з Мінску “Рокаш”.

Музычныя мерапрыемствы звычайна будуць пачынацца а 18 гадзіне, але час найлепш будзе ўдакладняць у наступных нумарах “РГ” ці на нашым сайце rh.by.

Зоя ХРУЦКАЯ.