Ноччу ў нядзелю, 15 красавіка, у жылым доме ў вёсцы Ракаўцы загінула 30-гадовая жанчына.

Паводле інфармацыі прэс-службы ўпраўлення па надзвычайных сітуацыях Гродзенскай вобласці, полымя вельмі хутка распаўсюдзілася па драўляным доме.

Калі выратавальнікі справіліся з агнём, загінуўшую знайшлі на падлозе каля ложка. Жанчына – сужытніца гаспадара дома. Жыла адна, пакуль мужчына быў на заробках у Расіі.

Прычыны пажару і смерці жанчыны ўстанаўліваюцца.

Сяргей ЗЯНЬКО.

Фота mchs.grodno.by.