Сёння, 27 красавіка, у Маладзечанскім музычным каледжы на 10 Рэспубліканскім конкурсе выканаўчай фартэпіяннай музыкі пабывала наш карэспандэнт.

Анастасія Раманоўская.

Дзмітры Блізнік.

У конкурсе ўдзельнічалі двое навучэнцаў нашага каледжа, якія падзяліліся з “РГ” сваімі ўражаннямі.

Навучэнка трэцяга курса Анастасія Раманоўская расказала:

— Да конкурсу разам з маім настаўнікам Сяргеем Шпадаруком мы рыхтаваліся каля двух месяцаў. Давалі канцэрты ў Смаргоні, Вілейцы і ў Маладзечанскай школе мастацтваў. Потым у каледжы прайшоў адборачны тур да рэспубліканскага конкурсу. Гэты конкурс вельмі сур’ёзны. І я думаю, што нават, калі нічога не выйграю, то не засмучуся. Я атрымаю добрыя і важныя для мяне парады ад майстроў музыкі, у мяне з’явяцца новыя знаёмыя.

Дзмітры Блізнік, студэнт трэцяга курса, пасля свайго выступлення у інтэрв’ю “РГ” сказаў:

— Мой настаўнік Аляксандр Дзяруга на працягу трох месяцаў рыхтаваў мяне да конкурсу. Тут кожны ўдзельнік павінен быў іграць на фартэпіяна каля 30-35 хвілін. Усе ўдзельнікі моцныя. Але сваім выступленнем я задаволены. Думаю, многае атрымалася.

Вынікі конкурсу будуць падведзеныя заўтра, 28 красавіка.

Вольга ДЭКСНІС.