Два ўдары нажом у жывот ноччу 29 красавіка нанёс 53-гадовы жыхар Ракава ў сваім доме 26-гадоваму госцю з Мінска. Пацярпелы выжыў. Абвінавачаны ў злачынстве затрыманы і змешчаны ў ізалятар.
І гаспадар дома, і яго госць раней былі судзімыя, паведамляе прэс-служба міліцыі Мінскай вобласці. Мужчыны пасварыліся падчас сумеснай п’янкі. Здарэнне адбылося ў нядзелю каля 1 гадзіны ночы.
Крымінальную справу райаддзел следчага камітэта ўзбудзіў па першай частцы 147 артыкула – “Наўмыснае прычыненне цяжкага цялеснага пашкоджання.
Сяргей ЗЯНЬКО.