17 красавіка каля 19.40 на аўтазаправачнай станцыі АЗС-32, якая размешчаная паблізу  ГАЦ “Модуль” у Маладзечне, адбыўся канфлікт з бойкай, у якім удзельнічалі мужчына і жанчына.

Жанчына мела пры сабе сабаку-дварняка маленькага памеру. У выніку жанчына атрымала цялесныя пашкоджанні. Устанаўліваецца асоба мужчыны, удзельніка канфлікту.

Тых, хто валодае якой-небудзь інфармацыяй аб гэтым здарэнні, Маладзечанскі РАУС просіць паведаміць па тэлефонах 8-029-2756737, або 102. Аддзел крымінальнага вышуку.

Фота з камеры відэаназірання мужчыны, якога расшуквае Маладзечанскі РАУС.

Аддзел інфармацыі.