Кульмінацыйным пунктам святочных мерапрыемстваў 9-га мая ў Вілейцы быў мітынг на плошчы Свабоды ля падножжа помніка пераможцам.

Каторы ўжо год на плошчу свабоды ветэраны вайны ідуць з цэнтра горада не сваёй хадой, як гэта было некалі традыцыяй, а прыязджаюць на спецыяльным аўтобусе.

З кожным годам іх становіцца ўсё меней.

У дзень 67-й гадавіны Перамогі ў Вілейку прыехалі і землякі двойчы героя Савецкага Саюза генерала Азі Асланава — прадстаўнікі азербайджанскага зямляцтва ў Беларусі Габустан. Помнік генералу, які вызваляў Вілейку ў 1944 годзе, ўстаноўлены непадалёк ад плошчы Свабоды.

Фота Аляксандра МАНЦЭВІЧА.

10.05.2012.У Заброддзі на Вілейшчыне 9 мая можна было паесці салдацкай кашы. Фотарэпартаж