Апошні раз Веру бачылі 7 мая ў Маладзечне, дзе жывуць яе бацькі і бабуля.

Вера Іванаўна Аноп. Нарадзілася 13 сакавіка 1995 года ў Маладзечне. Часова зарэгістраваная ў інтэрнаце каледжа па адрасе: Вілейка, вуліца 1 Мая, 80, пакой 411.

Оперупаўнаважаны Маладзечанскага райаддзела міліцыі Андрэй Кавалёнак расказаў у інтэрв’ю “РГ”: пра знікненне дзяўчыны ў міліцыю паведамілі выкладчыкі каледжа.

Яны расказалі: у пятніцу, 4 мая, бабуля зніклай напісала заяву ў навучальную ўстанову, каб яе ўнучку адпусцілі з заняткаў з’ездзіць на выхадныя ў Маладзечна. Заяву задаволілі, і ад таго часу ў каледж дзяўчына не вярнулася.

Па словах Андрэя Кавалёнка, у Маладзечна яна прыязджала на выхадныя, а ў панядзелак, 7 мая, сказала бацькам, што едзе на заняткі ў Вілейку. Больш яе не бачылі ні дома, ні ў каледжы.

Андрэй Кавалёнак расказаў таксама: па звестках праваахоўных органаў, Вера схільная да бадзяжніцтва, раней некалькі разоў сыходзіла з дому. Магчыма, ужывае спіртныя напоі і курыць.

Вялікая просьба да ўсіх, хто ведае пра месцазнаходжанне Веры Аноп, паведаміць пра гэта ў Маладзечанскі райаддзел міліцыі па тэлефонах: 8 (0176) 74-96-83, 8 (0176) 77-03-12, 8 (0176) 77-16-56 альбо па тэлефоне 102 у бліжэйшы аддзел міліцыі.

Паводле арыенціроўкі Маладзечанскага РАУС.