27 кілаграмаў свініны ўкраў невядомы злодзей з халадзільніка ў прыватным доме на вуліцы Чыстай у Маладзечне. Здарэнне адбылося ў перыяд ад 1 да 5 чэрвеня.

Гаспадыня дома, 83-гадовая бабуля, 5 чэрвеня звярнулася ў міліцыю. Паводле заявы пацярпелай пенсіянеркі, злачынца трапіў у дом, сарваўшы прабой замка ў дзвярах, паведамляе прэс-служба міліцыі Мінскай вобласці.

Кошт скрадзенага – 634 тысячы рублёў. Крымінальная справа ўзбуджаная па другой частцы 205 артыкула Крымінальнага кодэксу – крадзеж з пранікненнем у жыллё.

Сяргей ЗЯНЬКО.