У цэнтры сюжэту — стварэнне «Дыснэйлэнда» ў Вілейскім раёне.

Здымкі сямейнага фэнтэзі «Кіндэр-Вілейскіпрывід» па матывах навэлы Оскара Уайльда «Кентэрвільскі прывід» распачала рэжысёр Нацыянальнай кінастудыі «Беларусьфільм» Алена Турава.

У цэнтры сюжэту — стварэнне няўдачлівым прадзюсарам «Дыснэйлэнда» ў Вілейскім раёне. Але гэтым планам перашкаджае прывід.

У казцы занятыя Сяргей Журавель, Зоя Белахвосцік, Віктар Манаеў, Вячаслаў Паўлюць, Раман Падаляка, Алеся Самоховец.

Дзіцячыя ролі ў карціне выконваюць юныя мінчукі. Сярод іхбраты-двайнятыАрцём і Улад Баравікі, якія вучацца ў сярэдняй школе № 210.

У гэтыя дні здымкі праходзяць у павільёне кінастудыі. Іх плануецца завяршыць у пачатку верасня. Затым будуць мантаж, праца над кампутарнай графікай, агучванне.

Музыку да казкі піша кампазітар Уладзімір Кандрусевіч.

Прэм’ера прызначаная на май наступнага года.
Крыніца: http://nn.by/