Дактары Мядзельскай цэнтральнай раённай бальніцы 6 мая ў 2 гадзіны 45 хвілін паведамілі ў міліцыю, што “хуткая дапамога” прывезла ў бальніцу 56-гадовую жыхарку вёскі Дзягілі са шматлікімі траўмамі цела. 7 мая ў 9 гадзін жанчына памерла.

Аператыўная група міліцыі, якая выехала ў Дзягілі, устанавіла: 1 мая каля 16 гадзін 30 хвілін у двары свайго дома жанчыну рукамі і нагамі моцна збіў яе былы 60-гадовы муж, які быў п’яны.

Былыя муж з жонкай жылі разам, у той дзень яны пасварыліся. Да суда мужчыну пакінулі на свабодзе. Крымінальная справа ўзбуджаная па трэцяй частцы 147 артыкула Крымінальнага кодэкса – “Наўмыснае прычыненне цяжкага цялеснага пашкоджання, якое прывяло па неасцярожнасці да смерці пацярпелага”, паведамляе прэс-служба міліцыі Мінскай вобласці.

Сяргей ЗЯНЬКО.