Жылы дом гарэў у Смаргоні раніцай у панядзелак, 11 чэрвеня. Супрацоўнікі райаддзела па надзвычайных сітуацыях выратавалі ад смерці 72-гадовую гаспадыню дома.

Пра тое, што з вокнаў дома на вуліцы Першамайскай ідзе густы чорны дым, паведаміла выратавальнікам суседка, паведамляе прэс-служба ўпраўлення па надзвычайных сітуацыях Гродзенскай вобласці.

Выратавальнікі, якія прыехалі на месца, у задымленым доме адразу пачалі шукаць людзей. У пакоі каля ложка пажарныя знайшлі 72-гадовую гаспадыню дома. Яна была ў непрытомным стане. Брыгада “хуткай дапамогі” адвезла бабулю ў рэанімацыйнае аддзяленне бальніцы.

Па папярэдніх дадзеных, прычына пажару – кароткае замыканне электрычнай праводкі халадзільніка.

Сяргей ЗЯНЬКО.

Фота mchs.grodno.by