Як нам распавялі гандляры на маладзечанскім рынку, мясцовая бульба прадаецца ўжо некалькі дзён.

Першая сёлетняя бульба на рынку была азербайджанская, каштавала прыкладна 12 тысяч рублёў за кілаграм.
Прыкладна тыдзень прадаюць іўеўскую бульбу за 8-10 тысяч рублёў за кілаграм.
Маладзечанскую бульбу купляюць ужо некалькі дзён. Яна каштуе прыкладна 9 тысяч рублёў.
Леташнюю бульбу на рынак прывозяць са Смаргоні, Вілейкі і іншых гарадоў. Каштуе яна 1-1,5 тысячы рублёў за кілаграм.
Зоя ХРУЦКАЯ.

Чытайце яшчэ: Лепшыя нашы клубніцы вязуць у Мінск