Ён пройдзе 30 чэрвеня а 16 гадзіне ў Палацы культуры.

“Самы асноўны канцэрт адбудзецца заўтра на гарадскім урачыстым сходзе, − кажа дырыжор сімфанічнага аркестра Рыгор Сарока. − На яго запрошаны знакамітасці, госці з іншых гарадоў, ветэраны і гэтак далей. Мэр нашага горада Фёдар Дамаценка запрасіў менавіта мяне, бо наш аркестр – гэта паказчык ўзроўню. Праграма вельмі святочная, лёгкая, такая паўэстрадная. Салістаў будзе пяць: Андрэй Саўчанка, Наталля Францкевіч, Андрэй Мацюшонак, Анатоль Сіўко. Таксама будзе прымаць удзел скрыпач Аляксандр Баравік. Сімфанічны аркестр цяпер наогул кожную нядзелю іграе ў амфітэатры. А трэцяга ліпеня мы проста прымем удзел у маніфестацыі”.

Падрыхтавала Настасся РОЎДА.

Святкуем! Праграмы мерапрыемстваў у Маладзечне і Вілейцы