Пра гэта распавёў арганізатар вандроўкі краязнаўца Міхаіл Петух.

У нядзелю, 1 ліпеня, удзельнікі пачнуць з’язджацца. Іх чакаюць бардаўскія песні, прагулка па горадзе, прагляд кінафільмаў Міхаіла Петуха і іншае.

А ў дзень свята горада, 2 ліпеня, ад урочышча Дубаўка вандроўка будзе ўрачыста адчальваць.

Як кажуць арганізатары, сёлета ўпершыню мясцовыя ўлады паказалі сваю зацікаўленасць у вандроўцы “Шляхам графа Тышкевіча”.

Зоя ХРУЦКАЯ.