На аўтадарозе Ашмяны – Астравец – Газа, якая будуецца, у суботу, 14 ліпеня, зваліўся з матацыкла і атрымаў траўмы 18-гадовы хлопец.

Паводле паведамлення прэс-службы дзяржаўтаінспекцыі Гродзенскай вобласці, байкер разагнаў свой матацыкл “Хонда CBR”, не справіўся з кіраваннем і зваліўся з матацыкла.

Пацярпелы атрымаў шматлікія сінякі і ранкі твару і рук. Хлопца адвезлі ў бальніцу.

Сяргей ЗЯНЬКО.