Традыцыйны фестываль-кірмаш “Залессе запрашае сяброў” пачнецца апоўдні ў суботу, 11 жніўня, на пляцоўцы каля сядзібы.
Пра гэта паведаміў намеснік старшыні праўлення дабрачыннага фонду “Спадчына Міхала Клеафаса Агінскага” Павел Сапоцька. Сёлетняе свята прысвечанае 210-годдзю пераезду знакамітага кампазітара ў Залессе. Для гасцей свята выступяць гурт “Тутэйшая шляхта”,” Балцкі субстрат”, сябры Мінскага згуртавання нашчадкаў шляхты і дваранства. Імправізаваныя падворкі парадуюць гасцей свята сваімі пачастункамі. Майстар-клас дазволіць жадаючым набыць навыкі майстэрства ў розных накірунках творчасці. Не застануцца без увагі і самыя маленькія госці свята. Для іх будзе працаваць дзіцячая гульнёвая пляцоўка. Сюрпрызам свята стане выстава кветкавых кампазіцый і пано, падрыхтаваных жыхарамі Залесся. Завершыць свята дыскатэка.
Зоя ХРУЦКАЯ.