Паставілі скульптуру ў аўторак, 31 ліпеня на дзіцячай пляцоўцы.
Лясун зроблены з бетону ў рост чалавека і важыць каля тоны. Працаваў над ім скульптар Валеры Апарык каля месяца.

– Ён падобны да баравічка, – распавядае аўтар скульптуры. – Моцны мужычок з палкай, з капелюшом, падобным да баравіковай шапкі. А ў руках трымае скрутак з надпісам “Шануйце наваколле – наш агульны дом”.

Фота Ігара  МАРОЗА.