Недалёка ад мытнага пункта пропуску “Каменны Лог” ноччу 9 жніўня фура “Вольва” збіла вадзіцеля фуры “Мерседэс”.

Аўтапоездам “Вольва” кіраваў вадзіцель з Казахстана, паведамляе прэс-служба дзяржаўтаінспекцыі Гродзенскай вобласці. Ён патлумачыў: ехаў уздоўж чаргі грузавікоў у бок “Каменнага Логу” на паркінг адпачываць.

Раптам справа на праезную частку выскачыў чалавек. Кіроўца “Вольвы” прыняў улева, але пазбегнуць наезду не здолеў. Пацярпелы – вадзіцель фуры “Мерседэс” з Крупак Мінскай вобласці. Са шматлікімі траўмамі ён дастаўлены ў рэанімацыйнае аддзяленне бальніцы.

Па інфармацыі прэс-службы абласной дзяржаўтаінспекцыі, ніякіх святлоадбівальных элементаў на вопратцы пацярпелага не было.

Па факце здарэння праводзіцца праверка.

Сяргей ЗЯНЬКО.