Следчы камітэт пасля праведзенай праверкі 15 жніўня ўзбудзіў крымінальную справу па артыкуле “Рабаванне” супраць 19-гадовага жыхара вёскі Відзеўшчына Красненскага сельсавета.

Здарэнне адбылося 23 ліпеня каля 21 гадзіны 30 хвілін недалёка ад чыгуначнага прыпыначнага пункта Баяры. Падазроны пабіў 45-гадовага мінчаніна. Потым забраў у яго мабільны тэлефон, 20 000 рублёў і пакет з прадуктамі.

Таццяна КАСЬЯН.