Сёлета Дзень бібліятэк будзе святкавацца ў цэнтральнай раённай бібліятэцы ў пятніцу, 14 верасня. У гэты дзень пройдзе дзень адкрытых дзвярэй.

Як распавяла загадчык аддзела абслугоўвання раённай цэнтральнай бібліятэкі Таццяна Закрэўская, яны ладзяць дзень прабачэння запазычанасцяў. Усе даўжнікі змогуць прынесці пратэрмінаваныя кнігі і не трэба будзе выплачваць штраф.

Таксама рыхтуецца акцыя, у межах якой наведвальнікі змогуць бясплатна карыстацца камп’ютарам.

Усе ахвотныя змогуць узяць удзел у экскурсіі “Бясконцасць кніжнага радка”, падчас якой раскажуць пра бібліятэку, чытачоў, супрацоўнікаў бібліятэк. У гэтай экскурсіі будзе некалькі раздзелаў: “Пісьменнікі – нашы супрацоўнікі”, “Мы ў друку”, “Нашы дасягненні”.

Бібліятэка прадэманструе свае ганаровыя граматы: якраз летась калектыў стаў лепшым у раёне.
Вольга ЮРКЕВІЧ.
Фота rudocs.exdat.com.