Ад 17 верасня, па просьбах пасажыраў, будзе адноўлены штодзённы дызель-цягнік Маладзечна-Смаргонь-Маладзечна з усімі прыпынкамі.

Маршрут быў закрыты летась. Адпраўляцца ў Смаргонь цягнік будзе ноччу ў 0.28 гадзін. Прыбыццё на канцавую станцыю – Смаргонь – ў 1.23. Вяртацца назад са Смаргоні ў Маладзечна будзе ў 5.40 гадзін раніцы. Прыбыццё – у 6.32. 

Пра гэта паведаміла выканальнік абавязкаў начальніка чыгуначнага вакзала ў Маладзечне Ларыса Дубовік.

Вольга ЮРКЕВІЧ.

Фота plusworld.ru