Збор сяброў экспедыцыі “Шляхам Тышкевіча” адбудзецца ў Вілейцы 29 верасня ў выставачнай зале а 15.00.

Сяброў экспедыцый 2007-2012 гадоў чакае:

–  Радасць сустрэчы з сябрамі

–  Прэзентацыі фота і відэа матэрыялаў экспедыцый

–  Канцэртная праграма

–  Прэзентацыя карты “Векапомная Вілейшчына” (адноўлены варыянт).

+ Прадстаўнікі школ Вілейскага раёна маюць магчымасць атрымаць 1 экзэмпляр альбо замовіць некалькі экзэмпляраў карты.

–  Выстава карцін мастака Э.Мацюшонка

–  Агульная гарбата з караваем

–  Выступленні ўдзельнікаў экспедыцый, абмеркаванне планаў на будучы год.

 Паводле інфармацыі Міхаіла ПЕТУХА.