Падчас расследвання крымінальнай справы па частцы 2 артыкула 139 “Забойства” Крымінальнага кодэкса Беларусі высветлілася, што 24-гадовы маладзечанец 24 жніўня каля 22.00 зайшоў у букмекерскую кантору, прыставіў нож да 39-гадовай касіркі і стаў патрабаваць грошы.

Калі касірка адмовілася, абвінавачаны нанёс ёй не менш за шэсць удараў нажом. Жанчына памерла. Абвінавачаны скраў 13 мільёнаў рублёў. Ён арыштаваны. У пятніцу, 28 верасня, узбуджаная крымінальная справа па частцы 3 артыкула 207 “Разбой” Крымінальнага кодэкса Беларусі.

Паводле зводкі МУС Мінаблвыканкама.

Фота Зоі ХРУЦКАЙ.