У межах праекта “Незабыўныя імёны Вілейшчыны” 11 кастрычніка а 18 гадзіне ў Палацы культуры пройдзе вечарына “Ствараем гісторыю разам”, прысвечаная светлай памяці нашых землякоў Анатоля Рогача і Віталя Кастэнкі.

На гэтым мерапрыемстве, як паведаміла дырэктар цэнтра эстэтычнага выхавання дзяцей Таццяна Захарыч, у 17.30 адкрыюцца дзве выставы, на якіх прадэманструюць кнігі і матэрыялы гэтых двух краязнаўцаў. Уваход вольны.

Праект “Незабыўныя імёны Вілейшчыны” распачаты тры гады таму. Быў прысвечаны паэту Івану Лашутку.

Анатоль Рогач.

Віталь Кастэнка.

Вольга ЮРКЕВІЧ.