Латвійскія журналісты, якія на мінулым тыдні былі ў Маладзечне, трапілі ў транс ад сыркоў і не толькі, а ў гасцініцы “Маладзечна” правялі “рэвізію” ліфтавой гаспадаркі, мэблі, бялізны  і сантэхнікі ў прыбіральні…

Маладзечна – горад перспектыў. Так назваў горад над Ушой карэспандэнт рыжскай газеты “Час”, які пабываў у нашым рэгіёне ў межах візіту беларуска-латвійскай міжурадавай камісіі па эканамічным супрацоўніцтве. Прапануем урывак з яго публікацыі.

Шчыра кажучы, пасля 20 гадоў незалежнасці Латвіі мне, які пражыў да гэтага яшчэ сорак гадоў у Саюзе, было цяжка ўявіць, што ў горадзе з сотняй тысяч насельніцтва могуць працаваць больш за 50 прамысловых прадпрыемстваў, у тым ліку завод металаканструкцый, станкабудаўнічы завод, прадпрыемства «Электрамодуль», якое выпускае прадукцыю літаральна касмічнага прызначэння, не кажучы ўжо пра заводзе ЖБК, мэблевай вытворчасці (чыя прадукцыя на 80 адсоткаў купляецца літаральна з канвеера і сыходзіць на экспарт) і малочным камбінаце або камбінаце хлебабулачных вырабаў …

Пра ўсё гэта нам распавядаў старшыня Маладзечанскага райвыканкама Фёдар Аляксандравіч Дамаценка (называю яго па імені – імені па бацьку, таму што так, у адрозненне ад Латвіі, у Беларусі прынята).

Пакуль дзяржаўныя мужы і прадстаўнікі бізнес-структур дзвюх краін працавалі над абмеркаваннем і стварэннем дакумента, журналістам выдалася магчымасць праехацца па горадзе.

Мы пабывалі і на аб’яднанні «Маладзечнамэбля» (скажу шчыра: мэбля выдатная, але мая кватэра не месціць нават частка гэтых гарнітураў). Але масквічы, да прыкладу, скупляюць гэтую прадукцыю вагонамі. Застаецца толькі пазайздросціць.

А калі мы прыехалі на пляцоўкі будаўнічага холдынгу «Забудова» разам з латвійскай афіцыйнай дэлегацыяй, зразумелі, што ў беларусаў значна больш магчымасцяў: яны могуць рабіць усё – і блокі, і чарапіцу, і бетонныя панэлі, і драўляныя дзверы, не кажучы ўжо пра драўляныя зрубы «пад ключ». Так што холдынг забяспечвае будаўнічымі матэрыяламі ці не палову краіны.

Гэтая фірма пабудавала не толькі для сваіх працаўнікоў пасёлак, у якім зараз жыве за 8 тысяч чалавек, але і масу іншых будынкаў у Маладзечна і ваколіцах.

А што тычыцца наведвання мясцовага малочнага камбіната, то тут мае латышскія калегі проста запалі ў транс ад шакаладных сыркоў (у дужках адзначу: і пасля наведвання спіртагарэлачнага – але не ад сыркоў …).

Цікавы факт: у гасцініцы «Маладзечна» ваш аўтар правёў эксперымент і пераканаўся, што там усё сваё – пачынаючы ад беларускіх ліфтаў у 12-павярховым будынку, мэблі і пасцельнай бялізны ў нумарах, дзвярэй у калідорах – і заканчваючы, пардон, сантэхнікай у прыбіральні.

Я ўжо не кажу пра мінскія тралейбусы і міжгароднія аўтобусы, якія тут робяць па ліцэнзіі германскай фірмы MAN. Так тут, як і па ўсёй краіне, працуе праграма “Замяшчэнне імпарту» …

Паводле Валерыя Зайцава, газета “ЧАС”, Рыга.

Глядзі таксама пра Беларусь вачыма паляка.