Ад 17 лістапада ў сувязі з малой колькасцю пасажыраў зноў будзе адменены дызель-цягнік Маладзечна-Смаргонь-Маладзечна.

Ад 17 лістапада ў сувязі з малой колькасцю пасажыраў зноў будзе адменены дызель-цягнік Маладзечна-Смаргонь-Маладзечна.

Адпраўляўся цягнік з Маладзечна на Смаргонь ноччу ў 0.28 гадзін. Прыбываў на канцавую станцыю – у 1.23. Вяртаўся назад са Смаргоні ў Маладзечна ў 5.40 гадзін раніцы. Прыбываў – у 6.32. 

Цягнік курсіраваў штодзённа з усімі прыпынкамі толькі два месяцы, ад 17 верасня, па просьбах пасажыраў. Цяпер вось адменены.

Пра гэта паведаміў начальнік маладзечанскага чыгуначнага вакзала Аляксандр Савачкін.

Вольга ЮРКЕВІЧ

Фота trainz-vl.ucoz.ru