Дзіцячы цэнтр “Надзея”, які знаходзіцца на Вілейшчыне, пачынае новы нямецка-беларускі праект “Пашырэнне сеткі “Белы бусел”.

Пра гэта распавяла менеджэр праекта Ларыса Якавюк. На працягу 18 месяцаў “Надзея” разам з грамадскім аб’яднаннем  “Жыццё пасля Чарнобыля”, Міжнародным экалагічным універсітэтам  імя Сахарава і дзвюма нямецкімі дабрачыннымі арганізацыямі будуць увасабляць у жыццё экалагічны праект.

Восем устаноў рознага профілю з пяці абласцей Беларусі пачнуць выпрацоўваць у сябе сістэму экалагічнага менеджмента. Яна ствараецца для таго, каб захаваць навакольнае асяроддзе. Таксама прадпрыемствы будуць адстойваць правы на атрыманне экалагічнага сертыфіката. Сімвал беларускай грамадскай экалагічнай сертыфікацыі – “Белы бусел”.

За чатыры гады яго атрымалі 15 беларускіх арганізацый. Цяпер у чарзе за “Белым буслам” стаяць два санаторыі для дзяцей, якія жывуць на забруджанай радыенуклідамі зоне, дзве школы, сярод якіх Ільянская сярэдняя школа імя Грымаця на Вілейшчыне, тры царквы і грамадскае аб’яднанне “Цэнтр экалагічных рашэнняў”.
Настасся РОЎДА.