Калыханка для Маладзечна

Музыка Сяргея Цярханава, беларускі тэкст Аляксандра Герасімава

Апусціўся зноўку ціхі вечар
Над маім любімым Маладзечнам.
Засынае парк начны,
Хутка ён пабачыць сны

Зоркі клічуць так і цягнуць,
За імглою вокны гаснуць,
І над Ушой, светлай Ушой, узыйдзе
Сонца ізноў. Дзень да нас прыйдзе.

Гул машын заціх і прахалода
Ахінула горад і прыроду
Засынае горад мой –
Супакоіўся душой.

Зноў паўторыцца усё калісьці
Ў нашых дзецях і ў асеннім лісці.
І адаб’юцца ў хвалях Ушы зоркі –
Сэрцаў святло, верце ў яго толькі.

Хай сустрэне новы дзень сардэчна
Мой любімы горад Маладзечна.
Ціха цякуць воблакаў плынь-хвалі,
Горад і ты лёсам маім сталі…