Падчас правядзення сёмай сустрэчы новых афіцыйных гарадоў-партнёраў набылі таксама Бабруйск і Дзяржынск (беларусь).

Неабходныя дакументы 16 лістапада падпісалі кіраўнікі адміністрацый гарадоў, намеснікі гарадскіх і раённых выканкамаў на сустрэчы ў Чысці.

Чысць прымала расійскую дэлегацыю са 150 чалавек. Браў удзел у сустрэчы і кіраўнік праўлення Беларускай грамадскай арганізацыі “Пародненыя гарады” Барыс Батура. Ён адзначыў, што супрацоўніцтва расійскіх і беларускіх гарадоў набірае абароты з году ў год. Цяпер ва ўсёй Мінскай вобласці налічваецца 39 пагадненняў з рэгіёнамі Расіі.

Традыцыйныя сустрэчы кіраўніцтва праводзяцца з 1998 года. За гэты час гарадамі-партнёрамі сталі 31 горад з Беларусі і 76 – з Расіі. Сёлета новыя пагадненні аб супрацоўніцтве падпісалі Валожын і Любня, Бабруйск і Кастрама, Дзяржынск і горад Дзяржынскі.

Штогадовыя сустрэчы дапамагаюць планаваць канкрэтныя інвестыцыйныя праекты, а таксама ствараць сумесныя прадпрыемствы. Увага будзе надавацца  культурным сувязям паміж гарадамі, а таксама развіццю ў іх аграэкатурызма.

Наступная сустрэча кіраўніцтва пародненых гарадоў пройдзе ў Расіі ў 2013 годзе.

Аляксандра ПАРАХНЯ.
Фота greatlakesroof.com