Раніцай 12 снежня вартаўнік паведаміў, што ў вёсцы Выганічы гарыць трактар.

Трактар МТЗ гарэў на адкрытай стаянцы. Да прыезду выратавальнікаў работнікі гаспадаркі самі спрабавалі пагасіць агонь снегам і вадой.

На стаянцы стаялі два трактары. Выратавалі адзін з іх.

Пацярпелых няма.

Фота 112.by