У сераду, 5 снежня, у 17.30 здарылася аварыя на 64-м кіламетры аўтадарогі Мінск-Маладзечна-Нарач.

Невядомы кіроўца ехаў на фуры з чырвонай кабінай. Ён стварыў аварыйную сітуацыю для сустрэчнага “Пежо”. Кіроўца “Пежо” для таго, каб пазбегнуць лабавога сутыкнення, з’ехаў у правы па ходу руху кювет і перакуліўся.
Пасля аварыі кіроўца фуры з’ехаў.

Просім відавочцаў здарэння звяртацца ў дзяржаўтаінспекцыю маладзечанскага райаддзела міліцыі, кабінет 12, 19.

Тэлефоны 8(0176)74-53-40, 74-53-43, 74-53-45, ці 102.

Дзяржаўтаінспекцыя маладзечанскага райаддзела міліцыі.