Напярэдадні Новага года валожынцы змогуць на свае вочы ўбачыць Дзеда Мароза  і Снягурку на матацыкле. 27-гадовы Дзмітры Валынец разам са сваёй жонкай Дыянай збіраюцца здзівіць сваіх дзяцей, а разам з імі – яшчэ і палову горада.

Чатыры гады таму спадар Дзмітры ўжо ездзіў у касцюме Дзеда Мароза па дарогах Маладзечна.

– Як вам у галаву прыйшла такая ідэя?

– Мы яшчэ ў мінулым годзе збіраліся праехацца па горадзе ў касцюмах, але не атрымалася. У гэтым ужо вырашылі дакладна. Касцюмы ў сяброў ўзялі.  Ідэю падкінуў мне мой малодшы сын Кірыл, якому цяпер шэсць гадоў. Вельмі спадзяёмся яго па-сапраўднаму здзівіць.

– А піць алкаголь вы збіраецеся перад заездам?

– Шчыра кажучы, складанае пытанне. Шампанскага вып’ю хутчэй за ўсё, але зусім няшмат. Бо хочацца, каб  усё было весела і смешна, а не скончылася аварыяй.

– Як вашыя знаёмыя і сябры паставіліся да такой задумкі?

– А для іх гэта пакуль сакрэт, мы яшчэ не казалі нікому! Плануем заехаць да некалькіх сяброў, павіншаваць іх і падарыць падарункі. А вось бацькі ўсё ведаюць і вельмі хвалююцца. Але я паабяцаў ім, што ўсё будзе добра.

Аліна ЛАПЦЁНАК,
школа маладога журналіста.

Фота i051.radikal.ru