Здарэнне адбылося каля 11 гадзін вечара ў вёсцы Воўчына. Перад гэтым суседзі загінулага бачылі яго нецвярозым.

Яны і патэлефанавалі ў МНС, калі заўважылі, што гарыць дом. Пакуль выратавальнікі прыехалі на месца, дом ужо быў ахоплены полымем.

Мужчыну, які там быў, выратаваць не ўдалося.

Папярэдняя прычына пажару – неасцярожнае карыстанне агнём.

За гэта яго неаднойчы штрафавалі і папярэджвалі аб магчымых наступствах.

Ён працаваў жывёлагадоўцам. Жыў адзін.

Пра здарэнне паведаміў інжынер інспекцыі дзяржпажнагляду Мядзельскага раёна Дзяніс Малько.

Настасся РОЎДА.

Фота failopomoika.com