У пятніцу, 28 снежня, у райцэнтры адбылося раённае навагодняе дабрачыннае свята. У Мядзел з усіх куткоў раёна прыехалі 119 дзяцей.

Сярод іх – адораныя дзеці, сіроты, дзеці з абмежаванымі магчымасцямі. Яны вадзілі карагоды, танцавалі разам з Дзедам Марозам, Снягуркай, Дракошай, Клоўнам, Змяёй ды іншымі персанажамі. А таксама расказвалі ім вершы і абаранялі свае касцюмы.

Для іх паказалі музычны спектакль “Сапраўдныя чараўнікі”.

Кожны з дзяцей атрымаў падарунак і прыз. Спонсарамі свята сталі раённы выканаўчы камітэт і раённае аддзяленне Беларускага дзіцячага фонду. Не застаўся ўбаку і індывідуальны прадпрымальнік Аляксандр Сянюць.

Падобнае мерапрыемства праходзіць на Мядзельшчыне штогод.

Алесь ВЫСОЦКІ.

Фота Алеся ВЫСОЦКАГА.