Калі маршрутка ламаецца падчас шляху, то кіроўца аператыўна звязваецца з дырэктарам фірмы, адкуль на падмогу выязджае яшчэ адна маршрутка, каб давезці пасажыраў.

– Гэта рэдкі выпадак, што ў нас ламаюцца маршруткі. Але заўсёды ў найкарацейшыя тэрміны праблема вырашаецца. Дакладна сказаць, з-за чаго яны ламаюцца, я не магу, гэта больш ужо тэхнічныя пытанні, – расказвае начальнік Маладзечанскага аўтавакзала Людміла Бастынец.

– Што тычыцца гарадскіх аўтобусаў, то спазніцца ён можа па розных прычынах. Напрыклад, аўтобус №6 можа спазніцца за таго, што доўга прастаіць на чыгуначным пераездзе, – кажа дырэктар аўтапарка Яўстафій Каравай. – “Сямёрка” таксама можа спазніцца з-за чыгуначнага пераезда, але не на такі вялікі прамежак часу, як “шасцёрка”.

Калі выпадае шмат снегу, то некаторыя аўтобусы з-за дарожных умоў могуць спазніцца на хвілін 15.

Вольга ЮРКЕВІЧ.

На цягнік спазнілася, маршрутка зламалася, а аўтобус не прыйшоў