31 студзеня ў Палацы культуры дэманстраваўся спектакль.Трупа Мінскага абласнога драматычнага тэатра прадстаўляла камічную трагедыю “Не такі, як усе”.

Гэта бенефісны спектакль вядучага майстра сцэны тэатра Барыса Доніна. Ён выконвае ў спектаклі галоўную ролю.

– Віляйчане глядзелі спектакль на адным дыханні, – падзялілася дырэктар Палаца культуры Алеся Высоцкая. – Спадабалася прафесійная ігра акцёраў. Гледачы аддзячылі ім шчырымі апладысментамі і кветкамі.

Аддзел інфармацыі.

Фота theatre.modt.iatp.by.