Крадзеж адбыўся апоўначы 11 лістапада 2012 года.

24-гадовы маладзён знаходзіўся ў адным з пакояў у кватэры дома па вуліцы 17 Верасня. Ён быў п’яны.

У гэтым жа пакоі на канапе спаў яшчэ адзін маладзён. Свой мабільны тэлефон той паклаў побач на стале.

Скарыстаўшыся момантам, 24-гадовы тэлефон украў.

Мабільнік разам з сім-картай і футаралам каштуе больш за 600 тысяч рублёў. Скрадзенае вярнулі гаспадару.

Суд прызнаў маладзёна віноўным і прызначыў пакаранне ў выглядзе штрафу памерам 50 базавых велічынь (пяць мільёнаў рублёў). У адносінах да 24-гадовага абвінавачанага суд пастанавіў прымяніць прымусовае лячэнне ад хранічнага алкагалізму.

Абвінавачаны нарадзіўся ў Маладзечне. Мае сярэднюю адукацыю. Раней не судзімы.
У яго два сыны – двух гадоў і пяці. Разведзены.

Iван НЕЎМЯРЖЫЦКІ, памочнiк пракурора Маладзечанскага раёна.