Сустрэча адбудзецца ў аўторак, 19 лютага. Пачатак а 17 гадзіне ў маладзечанскай цэнтральнай раённай бібліятэцы.

Падчас яе Алеся Башарымава зачытае свой пераклад з кнігі шведскай пісьменніцы Тувэ Янсан “Капялюш чарадзея”.

Ганна Янкута зачытае пераклад з кнігі “Маска чырвонае смерці” Эдгара Алана По. Гэтая кніга выдадзеная ў 2011 годзе і стала першым перакладам амерыканскага “змрочнага” пісьменніка на беларускую мову. Гледачы пачуюць таксама пераклады з англійскай і нідэрландскай паэзіі.

Пісьменнік Павел Анціпаў зачытае ўрывак з кнігі “Дыпломная работа”, надрукаванай у 2011 годзе, а таксама распавядзе пра прэмію Ежы Гедройца і маладую рускамоўную літаратуру Беларусі.

Госці даведаюцца пра дзейнасць часопіса перакладной літаратуры “Прайдзісвет”, паведаміла загадчыца аддзела абслугоўвання бібліятэкі Таццяна Закрэўская.

Зоя ХРУЦКАЯ.