Маладзечанскі райаддзел міліцыі за здзяйсненне цяжкага злачынства шукае раней неаднаразова судзімага грамадзяніна Уладзіміра Віктаравіча Завадскага.

Ён нарадзіўся 1 студзеня 1983 года. Жыў у вёсцы Еленка Маладзечанскага раёна.

Яго прыкметы: на выгляд 30-35 гадоў, рост 170-175, хударлявага жылістага целаскладу, коратка падстрыжаны.

Быў апрануты: на галаве цёмная бейсболка, балонневая цёмная куртка, цёмныя красоўкі. Пераканаўча просім усіх, хто што-небудзь ведае аб месцы знаходжання злачынцы, якога шукаюць, паведаміць у райаддзел міліцыі.

Тэлефоны: 8(0176) 74-96-83, 8(0176) 77-03-12, 8(0176) 77-16-56 ці ў бліжэйшы аддзел міліцыі па тэлефоне 102.

Андрэй КАВАЛЁНАК, оперупаўнаважаны аддзела крымінальнага вышуку Маладзечанскага райаддзела міліцыі, старшы лейтэнант міліцыі.