Пералік найбольш цікавых спаборніцтваў і мерапрыемстваў, якія пройдуць у Маладзечне на працягу вясенніх месяцаў.

Сакавік
Грэка-рымская барацьба.
Алімпійскія дні моладзі Мінскай вобласці. Юнакі 1996-97 г.н.
Адкрыты турнір на прызы Барыса Радкевіча, чэмпіёна Еўропы. Мужчыны.

Лёгкая атлетыка.
Першынство Мінскай вобласці. Юнакі і дзяўчаты 1999-2003 г.н.

Фехтаванне.
Першынство Рэспублікі Беларусь “Алімпійскія надзеі” (шабля). Юнакі і дзяўчаты розных узростаў.

Хакей.
Рэспубліканскія спаборніцтвы “Залатая шайба”. Юнакі 2000-2001 г.н.

Красавік
Барацьба ўшу.
Першынство Мінскай вобласці. Юніёры і юніёркі.
Чэмпіянат Мінскай вобласці. Мужчыны і жанчыны.

Гарадошны спорт.
Адкрыты турнір на прызы Мінскага абласнога ўпраўлення па ФКСіТ памяці ахвяраў аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Другі этап Кубка Еўропы. Мужчыны. 

Лёгкая атлетыка.
Кубак Рэспублікі Беларусь па кросе. Мужчыны і жанчыны.

Мнагаборства.
Абласная спартакіяда па летнім мнагаборстве комплексу “Абаронца Айчыны”. Юнакі дапрызыўнага і прызыўнога ўзросту.

Май
Лёгкая атлетыка.
Прабег памяці лётчыка Мікалая Гастэлы ў рамках адкрытага чэмпіянату Мінскай вобласці па марафоне.

Прафесійнае свята.
Дзень работнікаў фізічнай культуры і спорту.

Падрыхтаваў Сяргей ГАЙКОВІЧ.

Фота resbasy.ru