Бабуля, жыхарка вёскі Зарэчча Валожынскага раёна, звярнулася ў міліцыю 24 лютага, праз два дні пасля здарэння.

Недзе каля трох гадзін дня 22 лютага 83-гадовая бабуля ўпусціла ў дом пагрэцца ды перакусіць трох жанчын.

Пакуль наразалі сала, бабулю загаварылі.

Тым часам адна з жанчын зайшла ў спальню і ў шафе знайшла ды забрала больш за два з паловай мільёны.

Цяпер узбуджаная крымінальная справа.

Пра падрабязнасці здарэння паведаміў намеснік начальніка РАУС па ідэалагічнай рабоце і кадравым забеспячэнні Віталь Мінкевіч.

Настасся РОЎДА.

Фота bymedia.net

Чытайце на гэтую ж тэму:

19.02.2013.У Валожыне скралі сабаку за 5 мільёнаў рублёў