21 лютага ў міліцыю звярнуўся мінчанін. Ён паведаміў, што з 19 па 21 лютага нехта выставіў шыбу і пранік у яго дачу ў вёсцы Паняцічы.  Злодзей выкраў бензапілу коштам чатыры з паловай мільёна рублёў.

Устаноўлена, што злачынства здзейсніў 43-гадовы мясцовы жыхар. Ён не працуе, раней быў судзімы за крадзяжы.

Мужчына затрыманы. Узбуджана крымінальная справа па арт. 205 ч. 2 Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь: крадзеж, учынены паўторна, або групай асобаў, або з пранікненнем у жыллё.

Такое злачынства караецца папраўчымі работамі на тэрмін да двух гадоў, або арыштам на тэрмін ад трох да шасці месяцаў, ці абмежаваньнем волі на тэрмін да чатырох гадоў, або пазбаўленнем волі на той жа тэрмін.

Выкрадзеная бензапіла забрана.

Паводле зводкі УУС Мінаблвыканкама.