Удзельнікі высвятлялі хутчэйшых у эстафеце: у кожнай камандзе беглі па два мужчыны і жанчына.

Каманды былі падзеленыя на тры групы. Найбольш удзельнікаў было ў той, дзе змагаліся арганізацыі і прадпрыемствы раёна.

Тут перамогу атрымалі супрацоўнікі райаддзела па надзвычайных сітуацыях.

Сярод прадстаўнікоў мясцовых выканаўчых камітэтаў мацнейшая была каманда Свірскага пасялковага савета.

Паміж аддзелаў райвыканкама і арганізацыйных структур грамадскіх аб’яднанняў лепшымі сталі прадстаўнікі раённай арганізацыі “Белай Русі”.

Пераможцаў узнагародзілі кубкамі, граматамі і грашовымі прэміямі.

Алесь ВЫСОЦКІ.

Фота Алеся ВЫСОЦКАГА.