Раней адкладзеная сесія Маладзечаснкага раённага Савета дэпутатаў адбудзецца 5 сакавіка.

Пра гэта нам паведамілі ў апараце Савета. Сесія, на якой мяркуецца зацвярджэнне новага старшыні райвыканкама, пачне працаваць у 16.45.

Згоду на прызначэнне новым старшынёй райвыканкама Аляксандра Яхнаўца даў Аляксандр Лукашэнка.

Раней гэту пасаду займаў Фёдар Дамаценка.

Аддзел інфармацыі.