Цяпер ранішняя пахучая кава стане не толькі прыемным, але і карысным напоем.

Да распрацовак мінулага года – кавы з цыкорыем – ашмянскае прадпрыемства “Белкава” дадало яшчэ адну навінку – кававы напой з вітамінамі групы В і вітамінам С.

Бадзёра-вітамінная прадукцыя будзе пастаўляцца на айчынны рынак. А пазней яе плануюць рэалізоўваць на экспарт.

Наталля ВАЛЫНЕЦ.

Фота tapeta-ziarenka-filizanka-kawa.na-pulpit.com